18 янв. 2012 г.

Праталіны

Запеў 1

Тлеюць зоры ў нябёснай зале.

Поўня срэбныя сыпле у снег дыяманты.

Давай не спяшацца на апошні куплет,

чакаючы стрэлаў крылатага Санты…

чакаючы стрэлаў крылатага Санты

Прыпеў

Так хочацца верыць, што сонечны лівень

не змые наш сон, а зробіць шчаслівым,

што шкельцы сняжынак не разаб’юцца –

растаяць і кроплей адзінай сальюцца,

і будзем мы помніць, што мудра трывалі

халодныя сэрцы да першых праталін…

так хочацца верыць…

да першых праталін…

Запеў 2

Асыпаецца ў золак зала.

Зоры стлелі, і поўня як іней растала.

І гудзе не крылатага Санты страла,

а куплет развітальны вакзала…

а куплет развітальны вакзала

Прыпеў

І хочацца верыць, што сонечны лівень

не змые наш сон, а зробіць шчаслівым,

што шкельцы сняжынак не разаб’юцца –

растаяць і ў кропле адзінай сальюцца,

і будзем мы помніць, што мудра трывалі

халодныя сэрцы да першых праталін…

так хочацца верыць…

да першых праталін…

Комментариев нет:

Отправить комментарий