31 янв. 2012 г.

Будзёнасць

Гастраном, тэлевізар, кампутар,

ложак, праца і зноў гастраном…

Так будзёнасці ядкай атрута

дух чаруе безрадасным сном.

 

На выходныя – сон, тэлевізар

ці застолле, каб сум прыглушыць…

У Гасподняе Царства віза

дзесьці згублена ў хламе душы.

 

03.2010

Комментариев нет:

Отправить комментарий