31 янв. 2012 г.

Прошча

...кастрычнік 1917 – 1937 – снежань 2010-га...

 

у сэрцах Царства Божае жыве…

Гасподзь гукае ў храм, а не на плошчы!

інак Мікалай (Зьніч), Снежаньцы

 

Бязбожных ці святых бунтаўшчыкоў?..

Харугвы ці сцягі?.. Алтар ці крама?..

…святых яднае кроў: Хрыстова Кроў,

Якая насычае іх у храмах…

свет Божы ззяе ў прыцемках турмы

святым: не плаха крыж, а прошча…

Царква Гасподня гэта не дамы,

а людзі – і ў пустынях, і на плошчах!

 

сакавік 2011, Мінск

Комментариев нет:

Отправить комментарий