31 янв. 2012 г.

Полаг Богамаці

Халодны поціск пяціпалы клёна

кладзе ў руку заплаканая восень.

І чарняцамі на пустым пакосе

гракі схіляюцца ў зямных паклонах.

 

А сонца, завітаўшы ненадоўга,

не сагравае ні абшар, ні сэрца.

(На ласкі неба больш не адгукнецца

зямля, як грэшны дух на покліч Бога)

 

Адной надзеяй я трымацца мушу,

калі буцвеюць мройныя багацці:

што малітоўны Полаг Богамаці

не дасць замерзнуць нівам нашых душаў.

 

27.09.2011

Комментариев нет:

Отправить комментарий