21 февр. 2012 г.

Лютаўскі сумёт

clip_image002 

Прысеў на шляху-дарозе між двух вёсак пан Сумёт-срэбны жывот. Раскінуў шырока сівыя бакі, выставіў на сонейка лысую патыліцу. Сядзіць-бурчыць вандроўцам замінае - далей не пускае, і сам на сябе нарадавацца не можа:

– Які ж я гожы- прыгожы.

Не тое, што некаторыя рожы.

Чысцютка-беленькі, самавіты,

Дыямантавым футрам абвіты.

Вунь валуны самотна валяюцца.

А са мной усе уважаюцца,

Бо без майго дазволу,

Не пракаціцца і колу.

Такі вось я важны чын –

Лепш сядзіце на пячы!

– Гэй, браце, ты чаго на самай дарозе разваліўся ды добрым людзям ехаць замінаеш? Ці чуў, вясна ўжо блізка: хутка тваёй улады канец! – прарыпелі побач Санкі палазамі і без аглядкі панесліся далей.

Пан Сумет-срэбны жывот быў так заняты сабой, што не заўважыў, адкуль аб’явіліся гэтыя нахабнікі. Ён ажно здрыгануўся ад нечаканасці і нават рассыпаў крыху сваіх дыямантаў-сняжынак. А пакуль думаў, што адказаць, зіма замяцеліла і сляды палазоў.

І па сёння сядзіць пан Сумет-сарэбны жывот абурана на дарозе бурчыць-злуецца:  

Мне б зноў з Санкамі сустрэцца…

Як смелі парушыць парадак,

І праскочыць радам?!!

Нічога не цікавіць пана Сумёта, акрамя свайго гнева. Неўздагад яму, што паўднёвы Ветрык ўжо прынес ледзве чутныя галасы птушак з далёкага выраю:

Спяшай-прыходзь, Вясна-маладзіца!

Ад сну зімовага дай абудзіцца,

Зрабі снягі ручаёвай вадзіцай –

Зямліцы дазволь ўдосталь напіцца;

Цяплу памажы па адшарах разліцца,

Каб у родныя гнёзды маглі мы сяліцца!

Комментариев нет:

Отправить комментарий