15 февр. 2012 г.

За кратамі

“І спазнаеце ісціну,

і ісціна зробіць вас свабоднымі”

Ян. 8:32

Такой свабоды як за кратамі

не мае ветразь у палёх!

І робіць жабракоў багатымі

адвечным скарбам Госпад Бог.

 

І страху кайданы ламаюцца,

і дух выпроствае крыло…

Хай цені вязніцы згушчаюцца:

нязгасна Ісціны святло!

 

А сэрца, вечнасцю спавітае,

трывогай дня не паланіць,

бо з Неба, бы ў вакно адкрытае,

ў яго гімн перамог ляціць!

Комментариев нет:

Отправить комментарий