16 февр. 2012 г.

Наказ

Паэта шлях павінен быць цярністым.

Душа – люстэркам чыстае ракі.

Паэт не можа сэрцам жыць нячыстым

і прымяраць лаўровыя вянкі.

Паэт сапраўдны служыць толькі Слову,

і акрамя не ведае дарог…

Не зніме ён таму вянец цярновы,

што памятае: Слова – гэта Бог!

Комментариев нет:

Отправить комментарий