16 февр. 2012 г.

Сказаць аднойчы

запеў 1

Не трэба мне нічога ад Габана,

ад Гучы, ад Свароўскі , ад Шанель…

Не сняцца ні Карыбы мне, ні Каны,

ні бэнтлі па дарозе ў Куршавель.

Я не хачу катацца ў масле сырам,

грэць грудзі дыямантавым агнём…

Не ад таго мне па начах так сыра,

і пахмурна так самым ясным днём.

 

прыпеў

А патаму, што двойчы

не сказала ў вочы:

“Я не люблю цябе!

І ты з другой, кабель,

на ўсе чатыры… можаш крочыць!

Цябе я не люблю:

ўспаміны ўсе спалю…

І лёгка мне даюцца ночы!

І мне без слёз даюцца ночы!”

 

запеў 2

Такім каханнем сытая па горла.

(Ін’яцыа, маэстра страў, прабач!)

Пад языком не ад запраў пагоркла,

а ад любоўных горычы няўдач.

І мне начхаць на норкавыя футры --

зусім не ад марозу стыгне кроў.

Бляднее скура твару не ад пудры,

а ад бяссоннай прагі ўбачыць зноў,

 

прыпеў

каб заявіць аднойчы

спакойна яму ў вочы:

“Я не люблю цябе!

І ты з другой, кабель,

на ўсе чатыры… можаш крочыць!

Цябе я не люблю:

ўспаміны ўсе спалю…

І лёгка мне даюцца ночы!

І мне без слёз даюцца ночы!!”

 

запеў 3

Мне ўсё адно, каму ён дорыць зоры,

пуцёўкі, пацалункі, Amy Gee…

Праз антыспам сардачнае прасторы

не праслізне і біт ягонай лжы.

Акаўнт яго надзейна запаролен.

Аднак спачыну не дае “ pop-up”,

які сустрэчы просіць хоць на долю

хвіліны, каб завершыць той этап,

 

прыпеў

яму сказаўшы ў вочы:

“З маёй душы ты збочыў:

я не люблю цябе!

І ты з другой, кабель,

на ўсе чатыры… можаш крочыць!

Цябе я не люблю:

ўспаміны ўсе спалю…

І мне даюцца лёгка ночы!

І мне без слёз даюцца ночы!!!”

Комментариев нет:

Отправить комментарий