4 мар. 2012 г.

Лятайка (дзіцячы верш)

Untitled-2
«Ага-га! Агу-гу!
Бачце: я лятаць магу!
Вось, пад люстрай лямпавокай
пралятаю я высока.
Ну, а над сваёй калыскай
пралятаю нізка-нізка!
Над канапай палунаю.
І над крэслам палятаю.
Дэльтапланам, самалётам...
Можа, вырасту пілотам:
палячу хутчэй за мары;
палячу вышэй за хмары.
Гарады, пустэльні, горы.
акіянавы прасторы;
джунглі, прэрыі, тайгу
зверху аглядзець змагу!»
Лётчык наш не прызямліўся,
пакуль бацька не стаміўся:
«Адпачні, бо і пілотам
на зямлі бываць ахвота!»

Комментариев нет:

Отправить комментарий