29 нояб. 2012 г.

Дарога


Тупая морда дызельнай кабылы
імкне ў сляпым тунэлі туманоў,
як лёс – ад нараджэння да магілы,
як Беларусь – цераз імжу вякоў…

У шэрань погляд кідаю надзеі.
А ён не далятае да святла.
Сцэнар жыцця на рэплікі і дзеі
мы дзелім, як на сколкі – крохкасць шкла.

Насустрач – летуценных фараў радасць,
што міма ў цень нябыту пралятуць.
І зноў – туманных пуцявін шарада…
____
А можа, проста Неба разгарнуць?

27.11.2012

Комментариев нет:

Отправить комментарий