19 янв. 2012 г.

Задача

Рыфмай дзівіць, ці словам – не нова.

Але жыццё чакае не дзееясловааў, а дзеяў.

Адгэтуль для вершатворцаў выснова:

павінен кожны верш быць – пазеяй.

На сэрца кладзецца абрыс ідэі,

Нанізваюцца думкі на рыфмы.

Але не пражытыя падзеі

раняць душы, як дно карабля рыфы.

Не трэба блукаць па мройных сустветах,

штучнае шукаць у змане натхненне.

Нацягнуцца струной – задача паэта:

подых вечнасці спакаваць у імгненне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий