19 янв. 2012 г.

Хрыстос уваскрос!

Вясна ўзышла над Беларуссю

Залатаспеўным капяжом.

Блакiт Радзiмы першы бусел

Зноў мерыць стомленым крылом.

 

Са звонам ускрылiўшы з храмаў,

Вясновы вецер клiч разнёс:

«Смерць перамогшы, грэх Адамаў,

Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!!!»

 

Зямля скiдае посны саван.

I нараджае з небыцця

Пралескi як сцвярджэнне славы

Таго, Хто даў пiтво жыцця.

 

I ты, калi збалеў душою,

Аддай свой боль галлю бяроз.

I свежай ciлаю напоiць

Лагодны шэпт: «Хрыстос васкрос!!!»

 

Ўваскрос Ён - гэта значыць, браце,

Свой крыж рашуча ўзняўшы услёд,

У латах Божай благадацi

На бой з грахом пачнём паход!

 

Хрыстос у смерцi вырваў джала!

Душу мы вырвем з мiтуснi,

Найперш каб у зямным жадала

ўскрылiць да Божай вышынi!

 

Напоўнiм вечным кожны момант,

Падняўшы Крыж Хрыста як сцяг,

I пад грахоўным бураломам

Да Царства Бога знойдзем шлях!

 

2008 год, Жыровічы, МінДС

Комментариев нет:

Отправить комментарий