31 янв. 2012 г.

Раджаецца прадцечай Новы Год

(з ліста ў зняволенне Ўл. Некляеву)

 

Раджаецца прадцечай Новы Год.

За ім – Гасподзь-Любоў , каб тут распяцца,

даць людзям моц і на крыжы ўскрыляцца -

да Рая ў вырай перажыць палёт.

Ні бляск палацаў, ні сляпы астрог

нас не адлучыць ад любві Хрыстовай!

Пакутамі здзіраецца сурова

з душы ўвесь зман. А ў Праўдзе ззяе Бог…

Пераглядаю водціскі душы

тваёй, пасеяныя на паперы…

Калі пісаць то так, каб не зблюзнерыць:

каб і самому вышняй Праўдай жыць!

 

зіма 2010-2011 года

Комментариев нет:

Отправить комментарий