31 янв. 2012 г.

О, вясна без канца і без краю

О, вясна без канца і без краю:

мроя ўсё – за вярстою вярста!

Пазнаю я жыццё і прымаю!

Звонам гучным вітаю шчыта!

 

І цябе я прымаю, няўдачу,

І ты, поспех, вітанне трымай!

У куце заварожаным плачу,

Ў тайне смеху – абразы няма!

 

Я прымаю без сна ў спрэчках ночы,

Ранні ў завесях цёмных акна,

каб мае запалёныя вочы

раздражняла, п’яніла вясна!

 

Я прымаю спусцелыя сёлы,

студні ўсе ўсіх зямных гарадоў!

Асвятлёны абшар наўкола

І працоўную стому рабоў!

 

І вітаю цябе ля парога–

З буйствам ветра ў змяіных кучарах,

З неразгаданым імем Бога

на халодных самкнутых губах…

 

Перад гэтай варожай сустрэчай

Шчыт не кіну, і мрое не сдам…

Не адкрыеш ніколі ты плечы…

Але радам хмялёвая здань!

 

І з нянавісьцю я вымяраю

Ўсю варожасць ў тваёй варажбе:

За пакуты, пагібель кахаю,

Што нясеш. І прымаю цябе!

 

(с) Аляксандр Блок (О, весна без конца і без края)

Комментариев нет:

Отправить комментарий