19 янв. 2012 г.

Навагоднія ўспаміны пра будучыню

“Поминающе убо спасительную сию заповедь и вся яже о нас бывшая: Крест, гроб, тридневное воскресение, на Небеса восхождение, одесную седение, второе и славное паки пришествие, Твоя от Твоих Тебе приносим о всех и за вся”

 

з Літургіі свяціцеля Іаана Златавустага

Успамінамі як пупавінамі

мы прывязаны да жыцця.

І, сілкуючыся былінамі,

самі пішам яго працяг.

 

Уздрыгнём над святочным... чаркамі:

з вуснаў – радасць, з душы – туга...

Там, дзе страсці чадзяць недагаркамі,

шчасця промень ужо загас,

а сумленне трывогай сумнаю

скалыхнула затоку дзён.

Злы ўспамін глыбокаю рунаю

раніць лёс – праразае праклён.

 

А праз светлы ўспамін кроў вечнасці

дух жывіць у духмені бяды...

 

Божа літасцівы ўсесвяты,

дзеля ўспаміну Твайго другога Прышэсця

і першага – ад Нараджэння да Ўшэсця –

дай Хрыстовай глыток чалавечнасці!

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий