19 янв. 2012 г.

Нараджэнне Хрыстова

Падае неба белымі зорамі

і пад нагамі ў аблокі збіваецца.

Вечнасць, спавітая часу прасторамі,

ў душы засяваецца…

…мора жыццёвае цемрай спалонена…

…стрэлкі зламаных кампАсаў* хістаюцца…

на вефліемскі маяк апрытомлена

парусам дух ускрыляецца…

…над азімелай грахом чалавечнасцю

Праўды нязгаснае Сонца ўздымаецца…

Ў лёдзе знявечання – іскрынкі вечнасці…

Бог уцялесіўся: Бог нараджаецца!

 

*Маракі ставяць націск менавіта так: “кампАс”.

 

зіма 2011 года

Комментариев нет:

Отправить комментарий