Да рыпення чысты абрус, прымяты нагамі
і выбелены гаспадыняй-зімой,
не спяшай вышываць слядамі -
на хвілю ахутайся цышінёй.
Ці не ўчуеш заклічны голас Неба,
скінуты ў бездань сэрца,
грахом зледзянелага: “Імкнуць трэба 
на Сонца Праўды, каб адагрэцца!..”
 
 
Комментариев нет:
Отправить комментарий