19 янв. 2012 г.

Нам бы і ў Новым не загубіць чалавечнасць…

(з ліста ў зняволенне Ўл. Некляеву)

Нам бы і ў Новым не загубіць чалавечнасць…

Лёсы лунаюць сняжынкамі, таюць – вадой.

Бог уцялесіўся, каб скіраваныя ў вечнасць

рэкі жыццёвыя бруд не панеслі з сабой.

Чорным па беламу горад напісан зімовы.

Як падарунак абвязаны стужкай дарог.

Не ў віфліемскіх пячорах, не ў яслях яловых –

сёлета хай у душы спавіваецца Бог!

Ім нам падораны горад, і пах мандарынаў,

цёплыя вусны, пачуццяў гарачы напой…

Ўсё растае – за хвілінай сцякае хвіліна…

Толькі Гасподзь прасцвітае ў нас вечнай вясной!

 

зіма 2010-2011

Комментариев нет:

Отправить комментарий