15 февр. 2012 г.

17:56 (жалобная нізка)

+ + +
Вагон спыніўся. Дзверы адчыніліся:
адным – у свет, а іншым – на Святло…
прыпынак, дзе навечна прыпыніліся…
каб змыць сваёй крывёй з Радзімы зло!
+ + +
…выбух вылюдскага ўладалюбства…
лёсы ўскрЫліў вецер развітальны…
на крыві не ўстоіць трон паскудства:
ў Госпада няма недатыкальных!
+ + +
…і дзверы адчыніліся… ў жыццё…
і выйшлі: хто – са станцыі, хто – з цела…
выводзім лёс старанна волі мелам,
які сцірае следам небыццё.

11.04.2011 г., Мінск

Комментариев нет:

Отправить комментарий