15 февр. 2012 г.

Жыццё – Чалавеку

Любай жонцы на нараджэнне нашага сына

Паглядзі, як святло з тых маленькіх вачэй

бруіцца душы, што шырэй за Сусвет.

Праз мукі, праз стому бяссонных начэй…

жанчыны – творцы больш, чым планет!

 

Сузор’і перад тайнай любві

маршуюць пачцівым парадам адвеку:

не плоці – ад плоці, не кроў – ад крыві,

але ад кахання – жыццё Чалавеку…

 

кілатонны пачуццяў на вёрстах гадоў:

радасці, расчараванні, каханне -

душа ў душу, і зноў -

новага жыцця прарастанне…

 

Няспынна круціцца Зямлі шар –

усё мінае сваёй чаргой.

Нязменна аднак: мы – адна душа!

Ад веку да вечнасці я з табой!

 

09.09.2011

Комментариев нет:

Отправить комментарий