15 февр. 2012 г.

Маладзік

Маладзік амалоджвае час.

Маяком мроям шлях пракладае.

І нязграбнага лёсу баркас

яхтай, ўскрыленай ветрам, лунае.

 

…хвалі хвіляў то ціха нясуць,

бы калышуць пад шэпт калыханкі,

то суровым храбтом паўстаюць:

кінуць ўгору – і скоцяць, як санкі…

 

Маладзіка люстэрка ўзышло –

гасне полымя ценяў адчаю.

Прадсвітальнага сонца святло

я світаннем надзеяў вітаю!

 

сакавік 2011 года, Мінск

Комментариев нет:

Отправить комментарий