1 июн. 2012 г.

Дзяцінства

олегу15

Дзяцінства помню, як учора:

флот папяровых караблёў

мы слалі да марскіх прастораў

па звонкіх хвалях раўчукоў.

 

З тых дзён не веру штормам гора.

Свой смутак верай загаіў,

што, ўрэшце рэшт, бягуць у мора

ўсіх добрых мараў ручаі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий