9 июл. 2012 г.

Беларускі прадцеча

kupala-yanka265

                                          Янке Купале

 

і ахрышчаным тваёй рукой – прадцечы –

ў хвалях роднай мовы пакаленням

вера ў немінучасць абуджэння

ўскрыллямі крыжа разгорне плечы…

 

З Беларуссю ў пекла і ў Нябёсы!

З Беларуссю згінуць і ўваскрэснуць!

…кайданы нявер’я, страху трэснуць –

вучні аддадуць Радзіме лёсы…

 

І калі алтар ліфастратона

хоць адзін апостал не пакіне,

голас адзінокага ў пустыні

адгукнецца вуснамі мільёнаў!

 

да 130-годдзя з Дня Народзінаў

Комментариев нет:

Отправить комментарий