31 янв. 2012 г.

Вось і лета сышло

Вось і лета сышло,

Нібы і не ўзнікала.

На прыгрэве цяпло,

Толькі гэтага мала.

 

Ўсё, што стацца магло,

Быццам ліст пяціпалы,

Прама ў рукі лягло

Толькі гэтага мала.

 

Марна ў свеце ні зло,

Ні дабро не сканала –

Ярка ззяла святлом.

Толькі гэтага мала.

 

Пад ахоўным крылом

Жыцця мне шанцавала.

Яно лёс берагло.

Толькі гэтага мала.

 

Лісця не апякло,

І галін не зламала…

Дзень прамыты як шкло.

Толькі гэтага мала.

 

(с) Арсеній Таркоўскі (Вот и лето прошло)

Комментариев нет:

Отправить комментарий