31 янв. 2012 г.

Быць знакамітым непрыгожа

Быць знакамітым непрыгожа.

Не гэта мусіць нас узняць.

Архіваў пыл збіраць не гожа,

Над рукапісамі дрыжаць.

 

Сэнс творчасці ў самааддачы.

Не ў тым, каб поспех прыдабыць.

Калі нічога ты не значыш,

Чужую ўвагу брыдка піць.

 

Жыць трэба без пыхлівых мараў,

Не самазванцам прашмыгнуць.

Каб выклікаць любоў абшараў,

І будучыні кліч пачуць.

 

І трэба пакідаць прабелы

У лёсе, а не на лістах.

Жыцця і месцы, і раздзелы

Адкрэсліваючы на палях.

 

І акунацца ў невядомасць,

Каб прыхаваць у ёй свой шлях.

Так тоіцца ў туман мясцовасць -

І толькі шэрань ў вачах.

 

А па жывых слядах дарогі

Тваёй другім пакінь шукаць

Ты сам паразы й перамогі

Свае не вінен вылучаць.

 

А вінен ні адзінай долькай,

Не акрывіць сваёй душы.

А быць жывым. Жывым і толькі,

Жывым і толькі да мяжы.

 

(с) Барыс Пастэрнак (Быть знаменитым некрасиво)

Комментариев нет:

Отправить комментарий